«Не будзе такога». Зяленскі пра імаверныя перамовы з Расеяй


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сцвярджае, што ніхто з лідараў Еўразвязу, ЗША ці іншых партнёраў не падштурхоўвае яго да мірных перамоваў з Расеяй і да таго, каб Украіна штосьці ўступіла дзеля дасягнення дамоўленасці, піша УНІАН.

Уладзімір Зяленскі.
Фота: УНІАН

Пра адсутнасць ціску з боку ЕЗ і ЗША датычна перамоваў Зяленскі сказаў 4 лістапада падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнткай Еўракамісіі Урзуляй фон дэр Ляен у Кіеве:

«Я не ведаю, хто гэта публікуе. Я не ведаю, дзеля чаго гэта робіцца. У мяне вельмі непрыемнае адчуванне, што нават мы, украінцы, у медыях таксама падтрымліваем гэтую тэматыку».

Такім чынам Зяленскі адрэагаваў на паведамленні амерыканскіх медыяў, што Украіну нібыта падштурхоўваюць да перамоваў з Расеяй з мэтай сканчэння вайны.

«Я не ведаю, хто гэта робіць. Але я, як чалавек, на якім гэтая адказнасць і паўнамоцтвы па тых ці іншых перамовах, я вам адкажу вельмі шчыра. Усе ведаюць – маё стаўленне супадае са стаўленнем украінскага грамадства, і таму ніхто не цісне на мяне сёння», – сказаў прэзідэнт Украіны.

Каментар
Украінскі палітолаг: «Заява Залужнага – гэта ўсё пра ўзаемадзеянне з партнёрамі»
2023.11.03 22:53

Уладзімір Зяленскі зазначыў, што ціск быў да вайны і на пачатку вайны, аднак цяпер яго няма.

«На сёння ніхто не цісне з лідараў ЕЗ, Злучаных Штатаў, сярод нашых партнёраў і г.д, каб мы цяпер селі з Расеяй размаўлялі і штосьці ёй аддавалі. Не будзе такога», – запэўнівае Зяленскі.

Пра тое, што прадстаўнікі ЗША і Еўразвязу пачалі абмяркоўваць з Украінай магчымыя мірныя перамовы з Расеяй з мэтай спынення вайны, надоечы паведаміў тэлеканал NBC News са спасылкай на двух амерыканскіх чыноўнікаў, адзін з якіх дзейсны, а другі – былы.

Hавiны
ЗША і Еўразвяз пачалі абмяркоўваць з Украінай магчымасць мірных перамоваў з Расеяй
2023.11.04 16:17

Крыніцы тэлеканалу зазначылі, што абмеркаванні пачаліся на тле занепакоенасці ЗША і Францыі, што вайна зайшла ў тупік і што яны не змогуць і надалей прадстаўляць Украіне дапамогу. У адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, як сцвярджаюць чыноўнікі, таксама занепакоеныя, што ва Украіны сканчаюцца сілы, у той час як у Расеі яны «здаюцца бясконцымі». Па словах чыноўнікаў, ва Украіны ёсць час да канца гэтага года альбо крыху больш, пасля чаго распачнуцца «тэрміновыя дыскусіі пра мірныя перамовы».

Выданне «The Economist» 1 лістапада апублікавала інтэрв’ю галоўнакамандуючага ЗСУ Валера Залужнага, у якім ён шчыра прызнаецца, што сітуацыя на фронце зайшла ў тупік, а працяглая пазіцыйная вайна выгадная Расеі, а не Украіне.

У суботу 4 лістапада кіраўніца Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен прыбыла ў Кіеў. Гэта ўжо шосты візіт фон дэр Ляен ва ўкраінскую сталіцу ад пачатку поўнамаштабнай вайны.

Кіраўніца Еўракамісіі запэўнівае, што ЕЗ працягне фінансавае падтрыманне «для аднаўлення Украіны як сучаснай і квітнеючай дэмакратыі» і будзе прыкладаць намаганні, каб Расея заплаціла за развязаную ёй агрэсіўную вайну.

Аналітыка
Украіна прызнала: сітуацыя на фронце зайшла ў тупік. Чаму так здарылася і ці ёсць выйсце?
2023.11.03 17:51

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў