У Аўстрыі памёр беларус, якога ўдарыў у сэрца нажом расеец


31 жніўня ў больніцы аўстрыйскага Грацу памёр 31-гадовы беларус, якога расеец параніў нажом крыху больш за месяц таму. Пра гэта паведамілі ў мясцовай паліцыі.

Пракуратура Грацу выдала цела для пахавання. Прычынай смерці названая паліорганная недастатковасць.

Дзяржаўнае ўпраўленне крымінальнай паліцыі Штырыі цяпер расследуе падазрэнне ў забойстве. Абвінавачаны 55-гадовы расеец надалей застаецца ў турме Грац-Якаміні.

Hавiны
У Аўстрыі расеец раніў беларуса нажом у сэрца
2022.08.07 20:41

Канфлікт паміж 31-гадовым беларусам і 55-гадовым грамадзянінам Расеі адбыўся каля закусачнай у Народным парку Грацу ўвечары 28 ліпеня. У нейкі момант расеец схапіў нож і нанёс беларусу ўдар у сэрца. Пасля гэтага ён сышоў з месца злачынства.

Параненаму правялі складаную аперацыю на сэрцы, яго ўвялі ў штучную кому.

Нападніка затрымалі праз 11 гадзінаў у яго ўдома.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў