У беларускамоўнай нядзельнай школе для дзяцей мігрантаў, якая знаходзіцца ў Доме беларускай супольнасці і культуры ў Вільні, адбыўся першы занятак. Патрапіць у гэтую школу можа кожны ахвочы, а дадатковую інфармацыю можна знайсці на Telegram-канале @vilniaus20.
У Вільні распачала працу першая беларуская нядзельная школа. Цяпер у Вільні шмат беларусаў, якія вымушаныя пакінуць радзіму, таму ўзнікла неабходнасць стварыць школу, дзе дзеці маглі б вывучаць беларускую мову і культуру, а таксама навучыцца лепей сацыялізавацца ў іншай краіне.
Заняткі ў школе адбываюцца раз на тыдзень па суботах. Дом беларускай супольнасці і культуры запрашае дзяцей беларусаў ад 3 да 11 гадоў.
СК belsat.eu