Лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская прыляцела ў Вену


Самалёт з Токіа, якім ляцела беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, прызямліўся ў Вене. Першапачаткова спартоўка мелася вылецець у Варшаву, але маршрут змяніўся.

Крысціна Ціманоўская.
Фота: Reuters

Крысціна Ціманоўская адмовілася вяртацца ў Беларусь з Токіа пасля скандалу. Дзяўчына асцерагаецца за сваю бяспеку. Яшчэ ў Японіі яна атрымала прытулак у Польшчы. Дыпламаты вырашылі, што Ціманоўская з Токіа паляціць у Вену. Паводле звестак сайту Flightradar24, самалёт, на які села Крысціна, штатна прызямліўся ў венскім аэрапорце.

Палітык Павел Латушка ў сваім Twitter паведаміў, што неўзабаве Ціманоўская прыляціць у Варшаву.

Польшча таксама выдала гуманітарную візу мужу Ціманоўскай Арсенію Зданевічу. У размове з радыё «Свабода» Зданевіч распавёў, што пакуль застаецца ў Кіеве, дату пераезду ў Варшаву ён не агучвае «дзеля сваёй жа бяспекі».

Hавiны
Ціманоўская паляцела з Токіа ў Вену, а не ў Варшаву, як планавалася раней
2021.08.04 09:34

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў