На аднаўленне пасля вайны Украіне спатрэбяцца $750 мільярдаў у бліжэйшыя дзесяць гадоў


План па аднаўленні Украіны быў прадстаўлены 4 ліпеня ў швейцарскім горадзе Лугано. Старшыня камітэту Вярхоўнай Рады па пытаннях фінансаў, падаткавай, мытнай палітыкі і сакратар Нацыянальнай рады па аднаўленні Украіны Данііл Гетманцаў распавёў УНІАН, як плануецца адбудоўваць краіну цягам наступных дзесяці гадоў.

Старшыня камітэту Вярхоўнай Рады па пытаннях фінансаў, падаткавай, мытнай палітыкі і сакратар Нацыянальнай рады па аднаўленні Украіны Данііл Гетманцаў.
Фота: УНІАН

План аднаўлення Украіны – гэта дакумент, які складаецца з 24 тамоў, кожны з якіх мае па 100-400 старонак. Кожны том прысвечаны развіццю асобнай галіны цягам наступных 10 гадоў.

Агулам план складаецца з трох этапаў. Першы этап – план на ваенны час, да канца 2022 году. Перыяд уласна аднаўлення – з 2023 па 2025 гады. Трэці этап – рост і мадэрнізацыя, з 2026 да 2032 году. Мяркуецца, што расці і мадэрнізавацца Украіна будзе ўжо ў складзе Еўразвязу.

Hавiны
Украіна падпісала заяўку на паўнавартаснае ўступленне ў Еўразвяз. У будынку Рады вывесілі сцяг ЕЗ
2022.07.01 14:35

Паводле Данііла Гетманцава, на рэалізацыю плана па аднаўленні спатрэбіцца $750 мільярдаў. Гаворка ідзе не толькі пра донарскія сродкі, але і пра прыцягненне прыватнага капіталу.

Самым танным будзе першы этап – для падтрымання ўстойлівасці да канца 2022 году плануецца прыцягнуць каля $60-65 мільярдаў (не лічачы сродкаў на бяспеку і абарону).

У 2023-35 гадах Украіна разлічвае прыцягнуць $100-150 мільярдаў грантаў, аналагічную суму ў 2026-32 гадах. Акрамя таго, прадугледжваецца крэдытнае фінансаванне ў памеры $100-150 мільярдаў, і прыватныя інвестыцыі на суму $50 мільярдаў на другім этапе і $200 мільярдаў на трэцім.

План па аднаўленні Украіны распрацоўвалі 24 групы экспертаў у розных галінах, не толькі ўкраінскіх. Над планам працавалі 2500 адмыслоўцаў, з іх 450 замежных, і 30 арганізацыяў, сярод якіх – Еўракамісія, Сусветны банк, АЭСР і іншыя. З украінцамі супрацоўнічалі міністр фінансаў Славакіі Іван Міклаш, дырэктар ЕБРР па краінах Усходняй Еўропы і Каўказу Маттэо Патронэ, дырэктар місіі USAID ва Украіне Джэймс Хоуп, прафесар палітычных навук Цэнтру па пытаннях дэмакратыі, развіцця і вяршэнства закону пры Стэнфардскім універсітэце Майкл Мак-Фол, і іншыя спецыялісты.

Hавiны
NATO: Украіна можа перамагчы Расею толькі на полі бою
2022.06.30 00:03

Паводле Гетманцава, упершыню ў гісторыі Украіны быў распрацаваны настолькі дэталізаваны праект плану развіцця краіны.

Былі падлічаныя таксама і страты, якія краіна панесла за некалькі месяцаў вайны.

«Мы можам канстатаваць, што паводле высноваў, да якіх прыйшлі нашыя калегі, калі не лічыць абарону і размінаванне, мы кажам пра $165 мільярдаў, звязаных са стратамі ВУП ад скарачэння інвестыцыяў, экспарту, працоўнай сілы», – зазначыў сакратар Нацыянальнай рады па аднаўленні Украіны.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў