У літоўскіх Друскеніках звольняць 51 работніка санаторыю «Belorus»


З санаторыю «Belorus», які кіруецца Беларуссю, у літоўскіх Друскеніках збіраюцца звольніць 51 работніка. Гэта адна шостая частка ўсіх працаўнікоў, паведамляе «Delfi».

Фота: bns.lt

Паводле звестак Фонду сацыяльнага страхавання, цяпер на прадпрыемстве працуюць 298 чалавек. Прадстаўніца Службы занятасці Мілда Янкаўскайце паведаміла, што звальненне работнікаў узгодненае з прафсаюзам працаўнікоў санаторыю:

«Згодна з паведамленнямі гэтага года, папярэджанне атрымаў 51 работнік. Ім уручаныя папярэджанні пра скасаванне працоўнай дамовы на ініцыятыву працадаўцы без віны работніка».

Чыноўніца адзначыла, што найбольш работнікаў, якія будуць звольненыя, працуюць у школе, у лячэбных і фінансавых падраздзяленнях. Сярод тых, хто атрымаў папярэджанне, найбольш прыбіральнікаў, санітараў, настаўнікаў, выхавальнікаў, кінезітэрапеўтаў.

У снежні 2020 года праз уведзеныя Еўразвязам санкцыі ў дачыненні Беларусі, а менавіта да Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, банк «Swedbank» замарозіў рахункі санаторыю. Іх разблакавалі ў ліпені мінулага года. Пасля функцыі заснавальніка санаторыю перадалі Рэспубліканскаму цэнтру аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва.

Hавiны
У Юрмале праз санкцыі зачыніўся санаторый «Belorusija». Ён належыць Кіраўніцтву справамі прэзідэнта РБ
2022.04.21 10:47

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў