Сайт Office Life можа быць заблакаваны ў Беларусі


Выданне паведамляе, што ў бліжэйшы час яго сайт можа быць недаступны для наведвальнікаў. «Гэта звязана з рашэннем Міністэрства інфармацыі, якім выяўлены парушэннямі дзейнага заканадаўства», – гаворыцца ў паведамленні рэдакцыі.

Пакуль незразумела, у чым заключаюцца гэтыя парушэнні. Таксама ў тэлеграм-канале Office Life адзначаецца, што рэдакцыя займаецца іх ліквідацыяй і працягвае сваю працу.

Пачынаючы з 2003 года выданне асвятляе эканамічныя і бізнэсовыя тэмы. Як адзначана на сайце, з 2017 года Office Life прысутнічае на лічбавым медыярынку.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў