Начальнік ГУБАЗіКу Андрэй Ананенка ў эфіры СТБ заявіў, што толькі яго падначаленыя за год затрымалі звыш за 1100 чалавек па справах, звязаных з палітыкай.
Андрэй Ананенка падкрэсліў, што пераследам асобаў, датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці» (нагадаем, у апошнія гады слова «экстрэмізм» прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі выкарыстоўваюць для абазначэння любых праяваў іншадумства), займаецца не толькі ГУБАЗіК, але і іншыя сілавыя структуры.
«Што тычыцца нашай арганізацыі, то можна сказаць, што больш за тысячу чалавек мы затрымлівалі як па адміністратыўным, гэтак і па крымінальным вытворчасцям. Дзесьці за год», – паведаміў начальнік ГУБАЗіКу.
«Не так шмат як здаецца», – пракаментаваў гэтыю лічбу вядоўца СТБ Кірыл Казакоў.
«Ну, я ж кажу, толькі наша структура… Больш за 1100», – удакладніў Ананенка.
Начальнік ГУБАЗіКу зазначыў, што галоўная не колькасць: акцэнт робіцца на тых «дэструктыўных» людзях, якія здольны ўчыніць «цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы». Разам з тым, ён адзначыў, што «з часам, калі асобы маюць дачыненне, адкажуць усе».
Ананенка таксама заявіў, што «ГУБАЗіК – гэта брэнд, брэнд якасці».
Глеб Нержын belsat.eu