У 82 гады памёр прэзідэнт Намібіі Хаге Гейнгоб


4 лютага стала вядома, што ў Намібіі памёр трэці прэзідэнт краіны Хаге Гейнгоб. Яго не стала ў больніцы намібійскай сталіцы Віндхука, адзначае «Namibian». Палітыку было 82 гады.

Трэці прэзідэнт Намібіі Хаге Гейнгоб.
Фота: namibian.com.na

Віцэ-прэзідэнт Нангала Мбумба абвясціў, што Гейнгоб памёр раніцай 3 лютага.

«Побач з ім была яго жонка і яго дарагія дзеці», – сказаў Мбумба.

Гейнгоб стаў прэзідэнтам у 2015 годзе і адбываў свой другі тэрмін. Таксама ён займаў пасаду прэм’ер-міністра краіны з 1990 па 2002 год і з 2012 па 2015-ы.

У апошнія месяцы Гейнгоб змагаўся з праблемамі са здароўем. 8 студзеня ён абʼявіў, што ў яго дыягнаставаны рак. 25 студзеня ён скіраваўся на лячэнне ў Злучаныя Штаты Амерыкі. У Намібію палітык вярнуўся 30 студзеня.

Улады Намібіі пасля 2020 года прызнавалі рэжым Аляксандра Лукашэнкі, прызначаючы сваіх амбасадараў у Менск, а ў 2024-м падтрымалі падачу пазову супраць Ізраілю паводле абвінавачвання яго ў генацыдзе ў сектары Газа.

Hавiны
Памёр прэзідэнт Танзаніі, які адмаўляў каронавірус
2021.03.18 08:41

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў