Журналіст Дзяніс Івашын выйшаў з карцару


Як паведаміла жонка палітвязня Вольга ў «Фэйсбуку», Дзяніса Івашына ў суботу, 1 студзеня, перавялі ў звычайную камеру.

«Сёння нарэшце атрымаў святочную перадачу. Пачуваецца бадзёра, упэўнена. Напісаў скаргу на ўдзельнікаў катаванняў супраць яго», – адзначыла яна.

Пра тое, што палітвязень чарговы раз трапіў у карцар, стала вядома 24 снежня.

Гарадзенскага журналіста Дзяніса Івашына абвінавацілі паводле арт. 365 КК («Умяшанне ў дзейнасць органаў унутраных справаў»). Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу або пазбаўлення волі тэрмінам да 3 гадоў. Пазней стала вядома, што журналісту выставілі новае абвінавачанне, паводле ч. 1 арт. 356 КК РБ («Здрада дзяржаве»). Паводле гэтага артыкулу журналісту пагражае ад 7 да 15 гадоў.

Гісторыі
Маці журналіста Дзяніса Івашына: Я буду змагацца за свайго сына да канца
2021.07.12 08:00

РР belsat.eu

Стужка навінаў