Для беларусаў Беластоку адкрылі «Новую Зямлю»


У Беластоку адкрылася пляцоўка для беларусаў: хаб «Новая Зямля». Мэты праекту – развіццё грамадска-палітычнай актыўнасці, захаванне самаідэнтычнасці беларусаў, а таксама адбудова нармальнага ладу жыцця беларусаў у выгнанні, перадае карэспандэнт «Белсату».

Адкрыццё хабу для беларусаў «Новая Зямля». Беласток, Польшча. 3 снежня 2022 года.
Фота: «Белсат»

У Беластоку 3 снежня зладзілі адкрыццё хабу «Новая Зямля». Яго стварылі дзеля каворкінгу, творчых і адукацыйных мерапрыемстваў, імпрэзаў, арганізацыі вольнага часу для дзяцей і дарослых і ўсяго, што беларусы палічаць патрэбным на карысць сабе і Бацькаўшчыне.

Дэпутат польскага Сейму з Беластоку Роберт Тышкевіч на адкрыцці хабу для беларусаў «Новая Зямля». Беласток, Польшча. 3 снежня 2022 года.
Фота: «Белсат»

Місія праекту – развіццё грамадска-палітычнай актыўнасці, захаванне самаідэнтычнасці беларусаў, якія вымушаныя былі пакінуць Беларусь або часова пражываюць у Беластоку, а таксама адбудова нармальнага ладу жыцця беларусаў у выгнанні.

Як сказаў «Белсату» сузаснавальнік прасторы Дзмітрый Антончык, беларусаў Беластоку цяпер чакаюць у хабе з ідэямі праектаў, якія можна зладзіць на пляцоўцы.

Сузаснавальнік хабу для беларусаў «Новая Зямля» Дзмітрый Антончык. Беласток, Польшча. 3 снежня 2022 года.
Фота: «Белсат»

«Мы хочам, каб беларусы маглі сустракацца, абмяркоўваць нейкія важныя пытанні, прыдумваць новыя ініцыятывы, станавіцца мацней, для таго, каб працаваць на карысць Беларусі. У Беластоку жыве прыблізна 15 тысяч беларусаў, гэта другі пасля Варшавы горад, але ў Беластоку шчыльнасць беларусаў нават вышэй, чым у Варшаве, і гэта адчувальна», – адзначыў Антончык.

Анонс
У Беластоку правядуць конкурс дэкламатараў беларускай паэзіі да Дня роднай мовы
2022.12.01 16:02

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў