Беларусы займаюць трэцяе месца па ўхваленню прашэнняў аб прытулку ў Еўразвязе


Паводле звестак новай справаздачы Еўрапейскага бюро па пытаннях прадастаўлення прытулку (EASO) у беларусаў адзін з самых высокіх рэйтынгаў адабрэння прашэння аб прытулку – 85%.

Вышэйшы чым у беларусаў паказчык толькі ў сірыйцаў (87%) і афганцаў (86%).

Фота: ІА / Белсат

Толькі сёлета за верасень 376 беларусаў запыталі прытулак у краінах Еўразвязу. Гэта найвышэйшы паказчык з пачатку пратэстаў 2020 года.

Усяго ў 2021 годзе прытулак запыталі 2417 беларусаў.

Таксама паведамляецца, што колькасць заяваў іракцаў (2 900) у верасні працягвала павялічвацца, часткова з-за нелегальнага маршруту міграцыі праз Беларусь. Усяго ў верасні ў краінах ЕЗ, Швейцарыі і Нарвегіі запыталі прытулак 71200 чалавек, што на чвэрць больш, чым у жніўні, і больш за ўвесь час з лістапада 2016 года.

Аналітыка
Колькі беларусаў з’ехала з краіны за апошнія 15 месяцаў? Разбіраемся
2021.11.11 07:30

АД, belsat.eu

Стужка навінаў