Расейскія мабілізаваныя спачатку не могуць атрымаць банкаўскіх картак, а потым – імі скарыстацца


Мабілізаваным для ўдзелу ў «спецаперацыі» расейскім вайскоўцам для атрымання грашовага забеспячэння выдаюць карты банкаў «Сбер», «Промсвязьбанк» і ВТБ, высветліў «Коммерсантъ». Пры гэтым некаторыя мабілізаваныя не могуць аформіць картаў, бо ў ваенкаматах ім нярэдка не выдаюць вайсковых картак, а пашпарты забіраюць. Дый распарадзіцца грашыма можа быць цяжка праз адсутнасць адпаведнай банкаўскай інфраструктуры ды інтэрнэту ў месцах службы.

Мабілізаваным расейскім вайскоўцам цяжка атрымаць банкаўскія карты, а потым і скарыстацца імі.
Фота: Міністэрства абароны РФ / bragazeta.ru

Паводле інфармацыі выдання «Коммерсантъ», грашовае забеспячэнне можа быць залічанае на любую карту плацежнай сістэмы «Мир», якую мабілізаваны расейскі грамадзянін пакажа ў камісарыяце, аднак шмат каму выдаюць новыя карты. Выдачу новых картаў для мабілізаваных пацвердзілі ў двух з трох названых вышэй банкаў, а ў ВТБ каментаваць адмовіліся. Пры гэтым у банку «Сбер» адзначылі, што для мабілізаваных існуюць стандартныя патрабаванні, прадугледжаныя для грамадзянаў РФ.

Паводле крыніцаў выдання «Коммерсантъ», пытанне, якія дакументы неабходныя для атрымання карты, у шэрагу выпадкаў дастаткова важнае. У камісарыятах у мабілізаваных забіраюць пашпарт і вярнуць яго нават часова для афармлення карты адмаўляюцца. Але і вайсковых картак мабілізаваным на рукі таксама часта не даюць, такім чынам, набраныя на вайсковую службу застаюцца без дакументаў, і ў іх узнікаюць складанасці з афармленнем карты. Вядомыя выпадкі, калі працаўнікі банку ішлі насустрач мабілізаванаму і афармлялі карту паводле ксеракопіі пашпарта.

Аднак банкі, калі і ідуць на саступкі пры афармленні картаў мабілізаваным расейскім грамадзянам, афіцыйна гэтага не прызнаюць. «Коммерсантъ» піша, што нават калі мабілізаваны ўжо абслугоўваецца ў банку, праблема не знікае: кліент павінен быць ідэнтыфікаваны.

У банках кажуць, што грамадзянін, які атрымаў карту, адразу мае доступ да мабільнай праграмы банку, а таксама да сэрвісу дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. Праўда, паводле экспертаў, у вайсковых частках у шарагоўцаў нярэдка забіраюць мабільныя тэлефоны, дый да камп’ютара ў іх, як правіла, няма доступу. Акрамя таго, у зоне баявых дзеянняў можа проста не быць інтэрнэту, пры адсутнасці якога абодва спосабы кіравання рахункам будуць недаступныя, і адправіць грошы сваякам або пагасіць чарговы плацеж за крэдыт будзе немагчыма.

Hавiны
Брытанская выведка: расейскія вайскоўцы, імаверна, панеслі пад Ліманам значныя страты
2022.10.02 11:52

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў