У Бабруйску затрымалі педафіла


Міліцыянты затрымалі 30-гадовага жыхара Віцебшчыны, які ў Бабруйску здзейсніў гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні 11-гадовай дзяўчынкі. Супраць педафіла завялі крымінальную справу, паведамляе прэсавая служба МУС.

У Бабруйску міліцыянты затрымалі педафіла. З заявай у міліцыю звярнуліся бацькі 11-гадовай дзяўчынкі, якія паведамілі, што іхная дачка пацярпела ад дзеянняў сексуальнага характару.

Зламыснікам выявіўся 30-гадовы жыхар Віцебшчыны, які прыехаў у Бабруйск да знаёмых. Сталася вядома, што на дварэ ў нецвярозым стане ён звярнуў увагу на дзяўчынку, якая праходзіла побач, пачаў да яе чапляцца, а затым здзейсніў гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару.

Педафіла затрымалі, супраць яго распачалі крымінальную справу.

Hавiны
У Менску за рабаванне затрымалі школьніка
2022.08.31 17:46

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў