Украіна працягнула супрацу з беларускімі сілавікамі


Украінцы выдалі 16 грамадзянаў Беларусі, 5 разоў кантактавалі пра тэрарызм з беларускімі спецслужбамі, сотні разоў – пра парушэнні мяжы і розныя крымінальныя злачынствы.

Выява мае ілюстрацыйны характар. Начальнік ГУБАЗіК, палкоўнік Мікалай Карпянкоў, б’е шыбы кавярні ў Менску. 6 верасня 2020 года.
Фота: Onliner.by

Украінская ініцыятыва «Free Belarus Center» расказала пра адказ украінскіх сілавых структураў на запыт дэпутаткі Вярхоўнай рады Іны Саўсун адносна ўзаемадзеяння з беларускім Камітэтам дзяржаўнай бяспекі і іншымі органамі.

За бягучы год з Украіны ў Беларусь і іншыя краіны выдалі 16 грамадзянаў Беларусі. Падрабязнасцяў пра тое, хто гэтыя грамадзяне і чаму іх выдалі, няма.

Hавiны
Беларусы выходзяць на пратэст у Грузіі і патрабуюць скасаваць дамову паміж спецслужбамі дзвюх краін
2021.08.28 22:35

Служба бяспекі Украіны па-ранейшаму абменьваецца інфармацыяй з беларускім КДБ у межах угоды ад 1992 году і пратаколаў, падпісаных у 1993–2006 гадах, а паліцыя супрацоўнічае з «кампетэнтнымі органамі» ў Беларусі паводле даручэння Генеральнай пракуратуры.

Цягам 2021 года ўкраінская паліцыя выканала 6 з 19 запытаў беларускіх сілавікоў адносна міжнароднай прававой дапамогі ў крымінальных справах, яшчэ 13 запытаў цяпер апрацоўваюць.

Hавiны
Зяленскі параіў беларусам не ісці ўкраінскім шляхам, але атрымаць украінскі вынік
2021.09.03 17:46

За студзень-ліпень украінскія паліцыянты мелі 378 кантактаў з беларускімі сілавікамі праз Інтэрпал. Кантакты тычыліся махлярства (25 разоў), зніклых без звестак (19), забойстваў і незаконнаба абароту наркотыкаў (па 17 разоў), крадзяжоў і рабаванняў (16), іншых гвалтоўных злачынстваў супраць жыцця і здароўя (13), арганізацыі нелегальнай міграцыі (9), карупцыйных і службовых злачынстваў (8), пошуку легкавых машынаў (7), нанясення цялесных пашкоджанняў і тэрарызму (па 5).

Памежная служба Украіны за сем месяцаў 2021 года накіравала беларускаму боку 22 інфармаванні пра выяўленне кантрабанды і розныя супольныя дзеянні, атрымала 20 інфармаванняў. Пра парушэнне дзяржаўнай мяжы накіравалі 231 інфармаванне, атрымалі 211.

Hавiны
NATO і еўрапейскія міністры звінавацілі беларускія ўлады ў выкарыстанні мігрантаў як зброі
2021.09.03 21:03

АА belsat.eu

Стужка навінаў