Больш за 40% сваіх даходаў беларусы аддаюць на ежу


Грашовыя выдаткі ў разліку на адну хатнюю гаспадарку ў 1 квартале 2023 года склалі 1809,3 рублі на месяц, падлічыў праект «Кошт ураду». З іх 73% – 1321,4 рублі ідзе на спажывецкія выдаткі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Паводле Беларускага нацыянальнага статыстычнага камітэту, у структуры спажывецкіх выдаткаў хатніх гаспадарак у Беларусі, 40,4% месячнага бюджэту сыходзіць на харчаванне, 31,9% – на пакупку нехарчовых тавараў, 25,1% – на аплату паслуг. На іншыя выдаткі застаецца 2,6% даходу.

Год таму на харчаванне беларусы трацілі менш за 40%, а на нехарчовыя тавары – больш, чым сёлета – 33,8%. На паслугі на пачатку 2022 года ў беларусаў таксама сыходзіла менш грошай – 23,9% у параўнанні з 25,1% у першым квартале 2023 года.

Такая карціна кажа пра рост уразлівасці насельніцтва перад чарговым вітком росту цэн, які эканамісты абяцаюць у другой палове бягучага года. З улікам таго, што ўжо цяпер больш за 40% сродкаў насельніцтва траціць на ежу, падаражэнне прадуктаў скрайне балюча адаб’ецца на ўразлівых катэгорыях насельніцтва, а пасля ў рознай ступені на ўсіх беларусах, мяркуюць эксперты «Кошту ўраду».

Hавiны
Белстат падлічыў, што ў Беларусі рэзка запаволілася інфляцыя
2023.04.10 17:24

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў