У Пінским судзе вынеслі абвінаваўчы прысуд 17-гадоваму Кірылу Граноўскаму, якога прызналі вінаватым у абразе Аляксандра Лукашэнкі па арт. 368 КК, паведамляюць праваабаронцы.
Суддзя Андрэй Бычыла прызначыў падлетку два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).
Праваабаронцам падрабязнасці справы пакуль невядомыя. Паведамляецца толькі, што ў хлопца канфіскавалі тэлефон, «як сродак здзяйснення злачынства».
Алена Рувіна belsat.eu