Акаўнт Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення ў Instagram быў выдалены, паведамляе НАУ ў сваім тэлеграм-канале.
Як паведамілі ў Нацыянальным антыкрызісным упраўленні, днямі яны страцілі доступ да акаўнту ў Instagram. Адной з верагодных прычынаў называюць атаку праўладных ботаў.
Цяпер акаўнт спрабуюць аднавіць, а таксама просяць дапамагчы ў гэтым, напісаўшы ў службу падтрымання Instagram.
АД, belsat.eu