Экс-лідарка гурта «Срэбнае вяселле» распачынае вялікі міжнародны тур


Экс-лідарка гурта «Срэбнае вяселле» Света Бень і ейная напарніца з дуэту Галя Чыкіс распачынаюць вялікі міжнародны тур, які ахопіць Польшчу, Чэхію, Літву, Латвію, Эстонію, Сербію, Чарнагорыю ды Грузію.

Экс-лідарка гурта «Срэбнае вяселле» Света Бень і ейная напарніца з дуэту Галя Чыкіс.
Фота: Anna Eckold

6 красавіка экс-лідарка гурта «Срэбнае вяселле» Света Бень і ейная напарніца з дуэту Галя Чыкіс распачнуць міжнародны тур канцэртам у Вроцлаве. Перад аўдыторыяй спявачкі выступяць з альбомам «Прыём!».

Гэты альбом, які пабачыў свет у снежні летась, стаўся поўнафарматнаю студыйнаю працаю Светы Бень з часоў гурта «Срэбнае вяселле». Вяртанне вакалісткі ды аўтаркі песень адбылося ў тандэме з мультыінструменталісткай і саўндпрадзюсаркаю Галяю Чыкіс.

У межах туру спявачкі выступяць у Польшчы, Чэхіі, Латвіі, Эстоніі, Славаччыне, Чарнагорыі, Грузіі.

Квіткі і рэгістрацыя на канцэрты можна пабачыць па спасылцы.

Hавiны
«Мне забаранілі нават размаўляць». Канцэрты Маргарыты Ляўчук на Дзень Волі адмененыя
2023.03.22 13:51

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў