Украіна нацыяналізуе расейскія актывы


Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон, які дазваляе нацыяналізаваць актывы юрыдычных і фізічных асобаў Расейскай Федэрацыі. Раней законапраект падтрымаў Падатковы камітэт, паведамляе прэсавая служба Вярхоўнай Рады.

Вярхоўная Рада Украіны.
Фота: REUTERS

Вярхоўная Рада Украіны распрацавала закон, які прадугледжае прымусовую нацыяналізацыю аб’ектаў, што належаць Расейскай Федэрацыі, – і дзяржаве, якая распачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, і яе рэзідэнтам.

Украіна можа нацыяналізаваць рухомую і нерухомую маёмасць, сродкі, уклады ў банках, каштоўныя паперы, карпаратыўныя правы і любую іншую маёмасць, якая размяшчаецца на тэрыторыі Украіны і належаць РФ. Прадугледжваецца, што нацыяналізацыя будзе адбывацца без кампенсавання. Рашэнне будзе прымаць Рада нацыянальнай бяспекі і абароны, яно набудзе моц па падпісанні прэзідэнтам адпаведнага ўказу.

У краінах Еўропы пасля ўвядзення санкцыяў супраць Уладзіміра Пуціна і ягонага атачэння арыштоўваюць маёмасць алігархаў і чыноўнікаў.

У Францыі арыштавалі яхту «AMORE VERO» коштам 120 млн долараў, якая належыць кіраўніку кампаніі «Роснефть» Ігару Сечыну. Улады Нямеччыны арыштавалі яхту мільярдэра Алішэра Усманава коштам 600 млн долараў.

Hавiны
Расейскі тэлеканал «Дождь» прыпыняе працу
2022.03.03 17:31

АФ belsat.eu

Стужка навінаў