Сябры Цэнтральнай выбарчай камісіі падвялі вынікі так званага рэферэндуму, які адбыўся 27 лютага. Камісія адзінагалосна прыняла пастанову, што «рэферэндум» адбыўся.
ЦВК падпісала пратакол аб выніках «рэспубліканскага рэферэндуму» і адзінагалосна прыняла адпаведную пастанову.
Паводле падлікаў ЦВК, за прыняцце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Беларусі прагаласавалі 4440830 грамадзян краіны, што склала 82,86 % тых, хто галасаваў, або 65,1 6% ад унесеных у спісы для галасавання. Супраць прыняцця зменаў і дапаўненняў Канстытуцыі прагаласавалі 12,78 % выбарнікаў.
Колькі бюлетэняў прызналі несапраўднымі, або сапсаванымі, камісія не паведамляе.
Перад выбараў апазіцыйны сілы заклікалі грамадзянаў ставіць крыжыкі насупраць кожнага адказу. Незалежны падлік галасоў пакуль не агучваецца.
Еўразвяз лічыць, што канстытуцыйны «рэферэндум» у Беларусі прайшоў ва ўмовах паўсюдных парушэнняў правоў чалавека і жорсткіх рэпрэсій супраць усіх слаёў беларускага грамадства.
АЛ belsat.eu