«Ахвяры дзеянняў вашых урадаў». Беларускіх і расейскіх спартоўцаў не дапусцілі да Паралімпіяды ў Пекіне


Праўленне Міжнароднага паралімпійскага камітэту (МПК) прыняло рашэнне адмовіць спартсменам з Расеі Беларусі ў заяўцы на ўдзел у зімовых Паралімпійскіх гульнях 2022 года ў Пекіне. Яны не будуць дапушчаныя да ўдзелу ў Гульнях, якія адкрыюцца 4 сакавіка.

Паралімпіяда ў Пекіне.
Фота: Xinyu Cui / Getty Images

«Мы ў МПК цвёрда перакананыя, што спорт і палітыка не павінны змешвацца. Аднак не па сваёй віне вайна прыйшла да гэтых Гульняў, і за кулісамі многія ўрады маюць уплыў на нашу запаветную падзею», – паведаміў Эндру Парсанс, прэзідэнт МПК.

Паводле яго, некалькі Паралімпійскіх камітэтаў пагражалі байкотам гульняў, калі будуць дапушчаныя спартоўцы з Беларусі ды Расеі.

«Для спартоўцаў-паралімпійцаў з пацярпелых краін: мы вельмі шкадуем, што на вас паўплывалі рашэнні, прынятыя вашымі ўрадамі на мінулым тыдні ў сувязі з парушэннем алімпійскага перамір’я. Вы – ахвяры дзеянняў вашых урадаў», – заявіў Эндру Парсанс.

Гэтае рашэнне непасрэдна датычыць 83 паралімпійцаў.

Аналітыка
Легіянеры пакідаюць беларускія і расейскія хакейныя клубы. Будучыня КХЛ пад пытаннем
2022.03.02 17:20

ПС belsat.eu

Стужка навінаў