Мітрапаліт Веньямін мае дачыненне да крымінальнай справы супраць дзвюх 15-гадовых дзеўчын, якім цяпер пагражае да 6 гадоў калоніі, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціанская візія».
Паведамляецца, што мітрапаліт Веньямін, які ўзначальвае Беларускую праваслаўную царкву, асабіста патрабаваў перадаць у Следчы камітэт відэа з царкоўных камераў назірання, на якім дзяўчаты трымаюць падпалены папяровы абразок.
У выніку непаўналетніх затрымалі і завялі супраць іх крымінальную справу за «злоснае хуліганства».
Нагадаем, сілавікі 1 лютага затрымалі дзвюх 15-гадовых школьніц, якія падпалілі папяровую ікону каля Свята-Духава кафедральнага сабору ў Менску. Тады ў СК заявілі, што ў тэлефонах дзяўчат знайшлі яшчэ і «фота свастыкі і іншыя фота нацысцкай накіраванасці».
Алена Рувіна belsat.eu