YouTube-канал «Альянс расследавальнікаў Беларусі» прызнаны «экстрэмісцкім»


Прадукцыя YouTube-каналу «Альянс расследавальнікаў Беларусі» прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі», паведамляюць у Генеральнай пракуратуры.

Скрыншот галоўнай старонкі YouTube-каналу «Альянс расследавальнікаў Беларусі». Крыніца: Альянс расследователей Беларуси / YouTube

«Паводле заявы пракуратуры Бярэзінскага раёну інфармацыйная прадукцыя Ют’юб-каналу «Альянс расследавальнікаў Беларусі» прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі», – гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Аўтары каналу заяўляюць, што «задача «Альянсу расследавальнікаў» паказаць, як хунта парушае законы Беларусі, а таксама ўсіх іншых краінаў свету. Мы спынімся толькі пасля таго, як Лукашэнка сыдзе».

Канал «Альянс расследавальнікаў Беларусі» быў створаны ў сакавіку 2021 года і мае 22,8 тысяч падпісчыкаў. Ён апублікаваў шэраг гучных расследаванняў пра забойства Андрэя Зельцара, смерць Вітольда Ашурка, катаванні ў беларускіх турмах, а таксама пра мноства карупцыйных і іншых махінацыяў Лукашэнкі і ягоных набліжаных.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў