«Выразаны» Пракоп’еў. Мемы ў Twitter і тлумачэнні Пераходнага кабінету


Аб’яднаны пераходны кабінет «выразаў» Вадзіма Пракоп’ева з фотаздымку, зробленага падчас сустрэчы ў Варшаве з памочніцай дзяржсакратара ЗША. «Цэнзураванае» фота апублікавалі ў Telegram-канале Кабінету. Поўную версію здымка ў сваім канале запосціў Валерый Сахашчык. Прадстаўнік Кабінету ў міжнародных справах Валерый Кавалеўскі растлумачыў «Белсату», што гэта было.

Публікацыя ў Telegram-канале Аб’яднанага пераходнага кабінету з фота без Вадзіма Пракоп’ева. Скрыншот: jjafi / Twitter

Сустрэча Аб’яднанага пераходнага кабінету з памочніцай дзяржсакратара ЗША Робін Даніген адбылася ў Варшаве 2 лютага. Кабінет адсправаздачыўся пра перамовы ў сваім Telegram-канале. Да паведамлення былі прымацаваныя два фотаздымкі, на адным з іх – Павел Латушка, Валерый Сахашчык, Аляксандр Азараў і амерыканская дыпламатка.

Праз некалькі гадзінаў допіс пра гэтую сустрэчу ў сваім Telegram-канале пакінуў Валерый Сахашчык з тым жа фота, але цалкам, з Вадзімам Пракоп’евым.

Пасля гэтага ў канале Кабінету проста выдалілі «цэнзураванае» фота.

Допіс у Telegram-канале Кабінету пасля выдалення «цэнзураванага» фота. Скрыншот: «Белсат»

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету ў міжнародных справах Валерый Кавалеўскі растлумачыў «Белсату», чаму «выразалі» Пракоп’ева.

«На фота і ў тэксце адзначылі менавіта тых, хто мае дачыненне да Кабінету, прадстаўнікоў. Тое, што там апынуўся Пракоп’еў, – гэта была ініцыятыва Сахашчыка. Пракоп’еў – пазаштатны супрацоўнік, фактычна ён у каманду Сахашчыка не ўваходзіць, пытаннямі знешняй палітыкі не займаецца. Сахашчык прывёў Пракоп’ева на гэтую сустрэчу, але там ягоная прысутнасць была абсалютна неабавязковая».

Тым часам прэс-сакратарка Валерыя Сахашчыка Лізавета Кохман заявіла «Белсату», што прысутнасць ягонага пазаштатнага дарадцы, наадварот, была абавязковая.

«На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні, якія былі ініцыяваныя Валерыем Сахашчыкам і Вадзімам Пракоп’евым. Абмяркоўваліся пытанні, якія патрабавалі прысутнасці Пракоп’ева».

У Twitter творча адрэагавалі на гэтую гісторыю і прапанавалі Кабінету фотаздымкі, якія б пасавалі для публікацыі.

Рэакцыя Twitter на гісторыю з «цэнзурай» Вадзіма Пракоп’ева.
Фота: memes_ili_death / Twitter
Рэакцыя Twitter на гісторыю з «цэнзурай» Вадзіма Пракоп’ева.
Фота: jjafi / Twitter
Рэакцыя Twitter на гісторыю з «цэнзурай» Вадзіма Пракоп’ева.
Фота: memes_ili_death / Twitter
Рэакцыя Twitter на гісторыю з “цэнзурай” Вадзіма Пракоп’ева.
Фота: lessprit / Twitter
Рэакцыя Twitter на гісторыю з “цэнзурай” Вадзіма Пракоп’ева.
Фота: jjafi / Twitter
Hавiны
Святлана Ціханоўская сустрэлася з памочніцай дзяржсакратара ЗША
2023.01.31 20:47

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў