3 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 2, які ўносіць змены ў ранейшыя правілы прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі (дзеялі з 27 студзеня 2022 года). Разбіраемся, што змянілася і хто ў 2023-м будзе мець права стаць студэнтам без іспытаў.
Міністэрства адукацыі Беларусі сцвярджае, што абноўленыя правілы прыёму ў ВНУ захоўваюць «у цэлым» ранейшую сістэму, замацаваную Кодэксам РБ аб адукацыі, але «удасканальваюць адбор найбольш падрыхтаваных і матываваных абітурыентаў».
Абноўленыя правілы прадугледжваюць залічэнне без уступных іспытаў:
Па-за конкурсам будуць праходзіць дзеці вайскоўцаў, супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, якія атрымалі інваліднасць пры выкананні службовых абавязкаў, выхаванцы вайскова-патрыятычных клубаў – пры паступле6нні ў ВНУ Міністэрства абароны, МУС, Дзяржаўнага памежнага камітэту, на вайсковыя факультэты.
Паводле абноўленых правілаў, толькі два прадметы (мова і адзін профільны) будуць здаваць тыя, хто выбера спецыяльнасці для Збройных сілаў, транспартавых войскаў і органаў памежнай службы.
Таксама прадугледжваецца прыём на мэтавае рыхтаванне па выніках унутранага выпрабавання ў ВНУ ў вуснай або практычнай форме (у залежнасці ад спецыяльнасці).
Яшчэ адно новаўвядзенне: абітурыент, які пойдзе падаваць сёлета дакументы ў ВНУ, павінен мець характарыстыку са школы ці каледжу.
Зміцер Міраш belsat.eu