Адміністрацыя СІЗА не перадае Паліне Шарэндзе-Панасюк фотаздымкі дзяцей, якіх яна не бачыла тры гады


Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк ужо тры месяцы ўтрымліваецца ў гомельскім СІЗА. За гэты час жанчыне не перадалі ніводнага ліста, і нават фотаздымкі ейных дзяцей, якія ёй дасылалі блізкія і сябры, піша Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паліна Шарэнда-Панасюк.
Фота: асабісты архіў Паліны Шарэнды-Панасюк

За тры месяцы знаходжання ў гомельскім СІЗА, Паліна Шарэнда-Панасюк атрымала каля 50 паштовых пасылак і бандэроляў, больш за 100 грашовых пераводаў. Такая хваля салідарнасці вельмі падтрымлівае жанчыну, распавядае ейны муж Андрэй Шарэнда.

Адначасова лісты, якія дасылаюць Паліне, знішчаюць. Калі ліст заказны, то ў прысутнасці жанчыны, а звычайныя лісты нават без яе ведама.

Таксама вядома, што да палітзняволенай не дайшлі і фотакарткі ейных дзяцей, якіх жанчына не бачыла ўжо 3 гады.

Hавiны
«Выглядае кепска». З палітзняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк сустрэліся сваякі
2023.10.26 16:26

Надоечы сваякам Паліны Шарэнды-Панасюк дазволілі спатканне ў гомельскім СІЗА. Родныя паведамілі, што палітзняволеная кепска выглядае, у яе праблемы са здароўем, «справакаваныя нялюдскімі ўмовамі ўтрымання».

15 снежня будзе разглядацца апеляцыя на апошні прысуд Паліне. Да таго часу яна будзе знаходзіцца ў гомельскім СІЗА, дзе яе можна падтрымаць. Калі апошні прысуд пакінуць без зменаў, то далей у калонію ані грошы, ані бандэролькі іншыя людзі не змогуць даслаць – гэта будзе дазволена толькі блізкім сваякам.

Падтрымаць Паліну грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі можна па адрасе: СІЗА-3. 246003, вул. Кніжная, 1А, г.Гомель, Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк.

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі 3 студзеня 2021 года. Першы раз ёй прызначылі 2 гады калоніі за нібыта гвалт у дачыненні міліцыянта, знявагу Лукашэнкі і знявагу прадстаўніка ўлады. Затым былі яшчэ два прысуды як пад капірку: па 1 году зняволення паводле абвінавачання ў злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі.

Hавiны
«Зняволенне становіцца бясконцым». Паліна Шарэнда-Панасюк за кратамі ўжо 1000 дзён
2023.09.30 11:03

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў