Увечары 2 снежня выбраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская і чальцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка, Валер Кавалеўскі, Аліна Коўшык, Валерый Сахашчык і Аляксандр Азараў зладзілі прэс-канферэнцыю ў варшаўскім «Музеі Вольнай Беларусі». Жывую відэатрансляцыю вёў «Белсат».
Падчас трансляцыі можна было задаць сваё пытанне ў каментары да стрыму.
20:20. Прэс-канферэнцыя скончаная.
20:14. Валер Сахашчык звярнуўся са зваротам да беларускіх ваенных, у прыватнасці да Аляксандра Вальфовіча, з прапановай пачаць дыялог.
Сахашчык паведаміў, што падставаю для звароту стала тое, да яго прыбыў сёння пасланнік КДБ з пытаннямі.
20:11. Валер Сахашчык выказаў перакананне, што супраца з палком Каліноўскага можа быць наладжаная ў будучыні.
20:00. У выпадку мабілізацыі ў Беларусі могуць быць створаныя «зялёныя калідоры» для таго, каб грамадзяне Беларусі маглі пазбегнуць прызыву ў войска і ўдзелу ў вайне ва Украіне на баку Расеі. Пра гэта заявіў Павел Латушка.
19:36. Святлана Ціханоўская пракаментавала ідэю аб тым, каб прадстаўнік Кабінета па фінансах быў непублічнай асобай. Гэтая ідэя ўзнікла пасля адстаўкі Таццяны Зарэцкай. Паводле Ціханоўскай няма «шэрагу кандыдатаў на пасаду».
19:32. Аляксандр Азараў распавёў пра падрыхтоўку груп спецыяльных аперацыяў для ўдзелу ў «Плане Перамога», а таксама аб стварэння Харугваў – патрыятычна-спартовых клубаў.
Азараў таксама заявіў аб стварэнні верыфікацыйнага цэнтру, які дапамагае высветліць ці мае грамадзянін Беларусі да злачынстваў рэжыму Лукашэнкі.
19:28. Аліна Коўшык распавяла, што Кабінет мае падтрымліваць беларускіх творцаў, прадстаўнікоў беларускай культуры. Ідзе праца над стварэннем Інстытуту беларускай кнігі.
19:25. Валер Сахашчык распавёў пра пачатак сістэмнай працы па дапамозе беларускім добраахвотнікам, ветэранам баявых дзеянняў ва Украіне. Гаворка ідзе ў тым ліку пра медычныя паслугі.
Асабістая мэта, якую паставіў перад сабой Сахашчык – не дапусціць грамадзянскай вайны ў Беларусі.
19:20. Валер Кавалеўскі распавёў пра адкрыццё дыпламатычнай місіі ў Бруселі, яе ўзначаліць Уладзімір Астапенка. Апроч таго прадстаўнікі Офісу і Кабінету ёсць у Празе, Таліне і Кіеве.
19:15. Павел Латушка заявіў, што стратэгія Кабінету зацверджаная на 90%. Яна будзе мець публічны і не публічны характар. Паводле Кабінету, Беларусь зʼяўляецца акупаванай краінай і галоўная мэта Кабінету – дэакупацыя Беларусі.
19:10. Святлана Ціханоўская на пачатку канферэнцыі заявіла, што рэальныя вынікі дзеяння Кабінету будуць падведзеныя праз паўгода з моманту стварэння. Чакаецца, што рэфармаваная Каардынацыйная рада зацвердзіць склад Кабінету.
Амаль чатыры месяцы таму, 9 жніўня, на канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні было абвешчана аб стварэнні новай структуры беларускіх дэмакратычных сілаў: Аб’яднанага пераходнага кабінету. Чальцы Кабінету паставілі амбітную мэту: забяспечыць транзітны пераход улады ў рукі народу і скасаванне таталітарнага рэжыму Лукашэнкі. Структура кабінету такая:
Раней на пасаду прадстаўніцы ў пытаннях эканомікі і фінансаў была прызначаная прадпрымальніца і заснавальніца кампаніі «Laava Tech» Таццяна Зарэцкая, але яна сышла менш як праз два месяцы па прызначэнні – абвесціла, што не вытрымала ціску.
Алесь Наваборскі belsat.eu