Прысуд актывістцы «Еўрапейскай Беларусі» Алене Лазарчык пакінулі ў сіле


Вярхоўны Суд Беларусі не змяніў выраку Алене Лазарчык, паведамляюць крыніцы «Белсату». 

Актывістка спрабавала абскардзіць прысуд, 8 гадоў зняволення, у вышэйшых інстанцыях, але гэта не мела плёну.

Нагадаем, актывістку «Еўрапейскай Беларусі» затрымалі летась 30 снежня. Яе абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў: арт. 342, ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім) і ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або разладу). 22 ліпеня 2022 года КДБ дадаў Алену ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. На волі ў Алены застаецца малое дзіця. Яго даглядае старэйшая сястра, якая сама нядаўна толькі дасягнула паўнагадовага ўзросту.

Любоў Лунёва belsat.eu

Стужка навінаў