Місія МАГАТЭ наведае БелАЭС


БелАЭС. 25 красавіка 2021 года. Астравецкі раён, Беларусь.
Фота: ВК / Белсат

У рамках праграмы візіту ў Беларусь місіі МАГАТЭ па комплекснай ацэнцы рэгулюючай інфраструктуры ядзернай бяспекі (FU IRRS) 7 снежня Беларускую АЭС наведае каманда экспертаў МАГАТЭ, паведамляе «Белэнерга».

Асноўная задача экспертаў – агляд выканання рэкамендацый і прапаноў місіі IRRS, якая прайшла ў Рэспубліцы Беларусь у кастрычніку 2016 года.

Падчас праграмы каманда FU IRRS азнаёміцца з устаноўленай практыкай правядзення інспекцый Дзяржатамнаглядам на пляцоўцы Беларускай АЭС.

У лістападзе Міністэрства замежных справаў Літвы ўручыла прадстаўніку Беларусі ў Літве ноту пратэсту ў сувязі з планамі афіцыйнага Менску распачаць фізічны пуск другога энергаблоку БелАЭС.

У Міністэрстве замежных спраў Літвы лічаць, што ўвод у эксплуатацыю другога блока БелАЭС удвая павялічыць пагрозы ядравай бяспекі і навакольнага асяроддзя ў Літве і іншых краінах рэгіёну. Дыпламаты Вільні заклікаюць Менск устрымацца ад гэтай захады. Літва таксама патрабуе прыпыніць працу 1-га блока АЭС да выканання ўсіх сучасных патрабаванняў ядравай бяспекі. Усё гэта знайшло адлюстраванне ў ноце пратэсту, якую МЗС уручыў прадстаўніку Беларусі ў Літве.

Hавiны
Першы энергаблок БелАЭС зноў адключылі
2021.11.17 12:21

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў