У Мінфіне распавялі, якім менавіта падаткам абкладуць уладальнікаў кватэр


Ілюстратыўнае фота.
Фота: bir.by

Міністэрства фінансаў Беларусі падрыхтавала законапраект аб унясенні змяненняў у Падатковы кодэкс, які сярод іншага прадугледжвае ўвядзенне падатку на кватэры ў шматкватэрных жылых дамах.

Як распавёў першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, у якасці падатковай базы будзе разліковы кошт кватэр, якая будзе вызначацца Падатковым кодэксам. Да яе будуць ужываць стаўка ў памеры 0,1% да першай і наступных кватэраў. Цяпер ужываецца вялікая стаўка – 0,2% – да другой і наступных кватэраў, піша БелТА.

Разліковы кошт будзе адрознівацца паводле гарадоў і тыпаў кватэраў. Паводле Кійко, сярэдняя сума падатку на стандартную кватэру для менчукоў складзе каля Br 50 у год, у рэгіёнах – каля Br 25.

Чыноўнікі абяцаюць захаваць ільготы пенсіянерам, інвалідам, шматдзетным сем’ям.

Hавiны
«Шмат хто папросту закрыецца». Да якога негатыву можа прывесці падатковая рэформа ў Беларусі
2021.09.30 11:38

МГ belsat.eu

Стужка навінаў