Пілотаў, што заляцелі ў Польшчу, на аэрадроме ў Мачулішчах сустрэлі сілавікі


Пілотаў верталётаў, што парушылі паветраную прастору Польшчы 1 ліпеня, на аэрадроме сустракалі сілавікі, піша «Беларускі Гаюн».

Адзін з верталётаў, што парушылі паветраную прастору Польшчы 1 жніўня 2023 года.
Фота: SluzbyiObywatel / Twitter

Згодна з дадзенымі беларускай маніторынгавай групы, верталёты Мі-8 і Мі-24 ВПС РБ, якія 1 ліпеня парушылі паветраную прастору Польшчы падчас патрулявання граніцы, сёння перамясціліся з вайсковай часткі ў вёсцы Каменюкі на аэрадром «Мачулішчы».

У Мачулішчах, як сцвярджае «Беларускі Гаюн», пілотаў верталётаў сустрэлі сілавікі.

На замену ў вёску Каменюкі былі адпраўленыя два іншыя верталёты такога ж тыпу, паколькі Лукашэнка «усё яшчэ застаецца ў рэзідэнцыі Віскулі», адзначае маніторынгавая група.

Нагадаем, што ўчора, 1 жніўня, два беларускія верталёты парушылі паветраную прастору Польшчы, заляцеўшы ўглыб яе на 3 кіламетры. Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы адрэагавала на інцыдэнт, выпусціўшы заяву, у якой адзначаецца, што міністр нацыянальнай абароны, старшыня Камітэту нацыянальнай бяспекі і абароны Мар’юш Блашчак загадаў павялічыць колькасць вайскоўцаў на мяжы і вылучыць дадатковыя сілы і сродкі, у тым ліку баявыя верталёты.

Беларускае Мінабароны назвала абвінавачанні «надуманымі» і непацверджанымі, у стылі «адна бабка сказала».

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў