Спартыўны арбітражны суд (CAS) адхіліў запыт бягунні Крысціны Ціманоўскай на адмену рашэння Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі пра яе адхіленне ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях, паведамляе ТАСС.
Ціманоўская звярнулася ў CAS раніцай 2 жніўня.
«Тэрміновае хадайніцтва было адхілена кіраўніком выязной панэлі CAS, так як спартсменка не здолела прадаставіць дастаткова доказаў для прадастаўлення судовай дапамогі», – гаворыцца ў паведамленні CAS.
Нагадаем, што спартсменка павінна была выступіць на Алімпіядзе 2 жніўня ў папярэднім забегу на дыстанцыі 200 метраў, аднак НАК Беларусі адхіліў яе ад удзелу ў Алімпіядзе і прыняў рашэнне адправіць Ціманоўскую дадому ў сувязі «з яе эмацыйна-псіхалагічным станам». Дагэтуль яна раскрытыкавала кіраўніцтва беларускай зборнай.
У аэрапорце спартсменка звярнулася да паліцыі, а пазней да Міжнароднага алімпійскага камітэту з просьбай аб дапамозе. Ціманоўская распавяла, што на яе аказваецца ціск і яе гвалтоўна спрабавалі вывезці з Японіі ў Беларусь.
Сёння стала вядома, што Ціманоўская атрымала гуманітарную візу ў Польшчу.
АД, belsat.eu