З Беларускага тэатру лялек звальняюць галоўнага рэжысёра


З рэжысёрам Беларускага дзяржаўнага тэатру лялек Аляксеем Ляляўскім не працягнулі кантракту. Пра гэта піша «Зеркало» са спасылкаю на інфармацыю ад чытачоў.

Аляксей Ляляўскі.
Фота: Белсат

Ляляўскі яшчэ прапрацуе апошні месяц – ліпень, пасля чаго пакіне пасаду. Ён працаваў у тэатры з 1979 года.

Аляксей Ляляўскі нарадзіўся ў 1957 годзе ў Менску. Ён сын Анатоля Ляляўскага, аднаго з заснавальнікаў Беларускага тэатру лялек. Аляксей працаваў рэжысёрам і памочнікам галоўнага рэжысёра ў літаратурнай частцы Беларускага дзяржаўнага тэатру лялек у Менску, а пасля галоўным рэжысёрам у Магілёўскім тэатры лялек і Беларускім дзяржаўным тэатры лялек. Паставіў больш за 100 спектакляў.

Ляляўскі – заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, двойчы лаўрэат нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі, лаўрэат расейскай нацыянальнай тэатральнай прэміі «Залатая маска». У 2009 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Раней, увосень 2022 года, на пенсію адправілі Яўгена Клімакова, які з 1985-га быў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага тэатру лялек.

Hавiны
Беларусь пакідае кампанія «IBA Group». Сярод яе праектаў – банкаматы і інфакіёскі
2023.07.02 17:04

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў