Каля вайсковага аэрадрому ў Краснадарскім краі адбыўся выбух


Побач з вайсковым аэрадромам у Прыморску-Ахтарску ў Краснадарскім краю адбыўся выбух, паведамляе тэлеграм-канал «Baza». На апублікаваным фота відаць вялізная варонка, але ніхто не пацярпеў, разбурэнняў няма.

Вялізная варонка ад выбуху ў Краснадарскім краі. Крыніца: bazabazon / Telegram

Выбух адбыўся за 200 метраў ад аэрапорту. Паведамляюць, што памер варонкі складае 10 метраў у дыяметры і каля 4 метраў глыбінёю. Што сталася прычынаю выбуху, пакуль невядома. Пацярпелых і разбурэнняў няма.

«Пра сітуацыю ў Прыморска-Ахтарскім раёне. Я на сталай сувязі з часткаю муніцыпалітэту. Ахвяраў і пацярпелых няма. Паводле папярэдняй інфармацыі, жылыя дамы і аб’екты інфраструктуры не пашкоджаныя. Цяпер высвятляюцца прычыны здарэння», – напісаў губернатар Краснадарскага краю РФ Веньямін Кандрацьеў.

Нагадаем, што ў канцы траўня ў цэнтры Краснадару адбыўся выбух. Мэр Краснадару паведамляў пра пашкоджанне офіснага будынку і жылога дому, ніхто не пацярпеў. Тады медыі паведамлялі пра атаку дронамі.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў