Былы футбаліст «Крумкачоў», 25-гадовы Іван Верас, працягне кар’еру ў Індыі. Ён падпісаў дамову ў клубам «Аіджал», што займае шостае месца ў чэмпіянаце краіны, піша выданне «Football.by». Дагэтуль беларус выступаў за «Юнайтэд Вікторы» на Мальдывах.
Футбаліст Іван Верас летась сышоў з «Крумкачоў», пакінуў Беларусь і перабраўся на Мальдывы, падпісаўшы гадавы кантракт з клубам «Юнайтэд Вікторы». За яго спартовец правеў 21 матч і забіў 13 галоў. І вось новае экзатычнае месца: клуб «Аіджал» з городу Мізарам, на сёння шостая каманда чэмпіянату Індыі.
У элітным дывізіёне беларускага чэмпіянату форвард згуляў толькі 12 матчаў. А да гэтага Верас выступаў у першай беларускай лізе, дзе правёў 104 гульні і змяніў пяць клубаў.
АС belsat.eu