Кіраўнік Сусветнай Арганізацыі здароўя Тэдрас Гебрэесус лічыць, што пандэмія каронавірусу пры пэўных умовах можа скончыцца ўжо ў 2022 годзе.
«Мы павінны пакласці канец пандэміі. Для гэтага нам неабходна, каб усе краіны працавалі супольна для дасягнення глабальнай мэты вакцынацыі 70% насельніцтва ўсіх краінаў да сярэдзіны 2022 года», – заявіў ён у сваім навагоднім звароце.
Паводле Гебрэесуса, трэба, каб урады працягвалі выкарыстоўваць мэтанакіраваныя захады ў галіне аховы здароўя і сацыяльнага забеспячэння. Ён таксама заклікаў людзей насіць маскі, трымаць сацыяльную дыстанцыю, часцей сустракацца з сябрамі на адкрытым паветры або ў памяшканнях, якія добра праветрываюцца.
РР belsat.eu