Ва Украіне загінуў былы легіянер мазырскага футбольнага клубу «Славія»


33-гадовы Раман Гадаваны загінуў 29 лістапада падчас баявога выхаду. Пра гэта паведаміў у Х журналіст Раман Бэбэх.

Раман Гадаваны. Крыніца: football24.ua

«Рома быў у 33-й брыгадзе. Ноччу быў на баявым выхадзе, супраць ягонага падраздзялення пачаў працаваць танк. Байцы забеглі ў пасадку і там закранулі расцяжку», – напісаў пра здарэнне Раман Бэбэх.

Журналіст абвясціў збор сродкаў для сям’і былога футбаліста і абаронцы Украіны – у яго засталіся жонка і двое дзяцей.

Раман Гадаваны нарадзіўся ў Тэрнопалі. Футбольную кар’еру пачаў у «Валыні», ва ўкраінскай Прэмʼер-лізе згуляў 104 матчы. У 2016 годзе гуляў за мазырскую «Славію». Правёў за палескі клуб восем матчаў, забіў адзін гол.

Агляд
Беларускі мартыралог. Яны загінулі за Украіну
2023.10.01 15:50

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў