«2 х 2 не можа раўняцца пяці». Ціханоўская павіншавала настаўнікаў. А што сказаў Лукашэнка?


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская 1 кастрычніка павіншавала беларускіх педагогаў з Днём настаўніка. Сваё віншаванне скіраваў і самаабвешчаны кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка.

У сваім віншаванні Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што прафесія настаўніка адна з самых светлых і патрэбных, хоць тут няма вялікіх грошай і ўсеагульнай вядомасці:

«Вы расказваеце дзецям пра сапраўдную гісторыю нашай краіны, яе герояў і сімвалы, хоць улады пастаянна перапісваюць падручнікі. Вы цвёрда стаіце на сваім: 2 х 2 не можа раўняцца пяці, вайна не можа быць мірам, рабства ніколі не заменіць волю».

Ціханоўская заклікала настаўнікаў не апускаць рук і не губляць матывацыі працаваць сумленна і творча:

«Я думаю, для кожнага з вас вялікае шчасце, калі вучні знаходзяць сябе ў жыцці і дабіваюцца поспеху. Але самае галоўнае, каб кожны з іх вырас добрым чалавекам».

У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка заявіў: «прышчапляючы ў моладзі любоў да ведаў, выхоўваючы павагу да спрадвечных каштоўнасцяў, фармуючы беражлівае стаўленне да гісторыі роднай зямлі і гонар за дасягненні краіны», настаўнікі ствараюць і ўмацоўваюць асновы дзяржаўнасці. Ён таксама заклікаў настаўнікаў рабіць усё, «каб павысіць імідж айчыннай адукацыі, якая заслужана прызнаецца адною з найлепшых у свеце. Праўда, хто яе такою прызнае, Лукашэнка не апавёў.

Каментар
Ідэальная адукацыя – каб людзі «кнігі не ўмелі чытаць»? Што стаіць за нарадаю Лукашэнкі
2023.09.22 18:03

21 верасня Лукашэнка правёў нараду, прысвечаную пытанням адукацыі, падчас якой былі абвешчаныя чарговыя рэпрэсіўныя захады, што гэтым разам закрануць беларускую моладзь.

Падчас нарады міністр адукацыі Андрэй Іванец сярод іншага прапанаваў увесці адпрацоўку пасля навучання ў тым ліку для платнікаў. Цяпер такая захада прадугледжаная толькі для выпускнікоў дзённай формы навучання на бюджэце цягам двух гадоў. Для мэтавікоў тэрмін адпрацоўвання складае не менш за 5 гадоў.

«І бюджэтнік, і платнік, на нашае меркаванне, мусіць адпрацоўваць», – сказаў міністр.

Гэта не проста прапанова: адпаведныя змяненні ўжо рыхтуюцца для ўнясення ў Кодэкс аб адукацыі. Міністр таксама заявіў, што летась выдаткі дзяржавы на рыхтаванне спецыялістаў чамусьці павялічыліся ў 2-3 разы.

Hавiны
Вярнуцца да савецкіх падручнікаў, залучаць дзяцей пры рамонце школаў. Што казаў Лукашэнка на адукацыйнай нарадзе
2023.09.21 17:24

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў