У Казахстане аб'явілі амністыю ўдзельнікам студзеньскіх падзей


Павалены помнік Назарбаеву ў Талдыкаргане, Казахстан. 5 студзеня 2022 года. Фота: kaztag_tg / Telegram

Прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў падчас паслання народу 1 верасня аб’явіў амністыю ўдзельнікам студзеньскіх падзей. Аднак не ўсім, паведамляе выданне «Власть».

Касым-Жамарт Такаеў.
Фота: akorda.kz

«Тыя, хто ўдзельнічаў у страйку, і супрацоўнікі сілавых структураў – нашыя грамадзяне. Яны спадзяюцца не толькі на тое, што суд будзе справядлівы, але і на тое, што грамадства будзе паблажлівым. Дзяржава знізіла пакаранне грамадзянам, якія ўдзельнічалі ў студзеньскім інцыдэнце, але не ўчынілі цяжкага злачынства. Некаторыя з тых, хто парушыў закон, усвядомілі сваю віну і раскаяліся ў сваіх мінулых учынках. Я думаю, што лепш ставіцца да іх з прабачэннем. Таму я прыняў рашэнне абʼявіць аднаразовую амністыю ўдзельнікам студзеньскіх падзей», – сказаў Такаеў.

Падчас выступлення Такаеў таксама прапанаваў змяніць тэрмін прэзідэнцтва і правесці новыя выбары. Ён прапанаваў абмежаваць мандат прэзідэнта адным тэрмінам працягласцю сем гадоў пры ўмове, што адзін чалавек можа стаць прэзідэнтам толькі адзін раз.

«Гэтай восенню я прапаную правесці пазачарговыя прэзідэнцкія выбары. Для мяне інтарэсы дзяржавы вышэй за ўсё. Таму я гатовы скараціць тэрмін паўнамоцтваў і пайсці на пазачарговыя прэзідэнцкія выбары», – сказаў Такаеў.

У пачатку студзені 2022 года ў Казахстане адбыліся акцыі пратэсту і масавыя беспарадкі праз рост коштаў на паліва. У Алматы і іншых буйных гарадах адбыліся сутыкненні, афіцыйна паведамляецца аб 238 загінулых і 4353 параненых.

Тады прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў здолеў захаваў прэзідэнцкую пасаду, хоць пратэстоўцы і патрабавалі ягонага сыходу. Пасля пратэстаў большасць людзей з атачэння першага прэзідэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева была адхіленая ад кіраўніцтва краінай. Да таго Такаеў аб’явіў, што ў Казахстане будуць праведзены рэформы ў эканамічных і сацыяльных галінах.

Каментар
Смеласць, ці хітрасць? Эксперты – пра «дэмарш» прэзідэнта Казахстану Такаева
2022.06.20 19:43

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў