Ва Украіне 29 ліпеня знікла 23-гадовая беларуска Наталля Грынь. Яна збіралася ехаць у Варшаву, але знікла па дарозе каля мяжы з Польшчаю, паведамляе Беларускі дом ва Украіне.
Вядома, што Наталля Грынь 29 ліпеня а 12:00 маршруткаю Кіеў – Варшава выехала ў Польшчу. Маршрутка ехала праз КПП «Рава-Руская», але а 14:15 сапсавалася. Апошняе паведамленне ад Наталлі атрымалі ў гэты ж дзень каля 23:00. Яна напісала, што да мяжы засталося ехаць 30 хвілінаў.
Пасля гэтага на сувязь беларуска не выходзіла.
Паводле польскай паліцыі, у Польшчу Наталля не заязджала.
Наталля – беларуская валанцёрка ва Украіне.
Алена Рувіна belsat.eu