У Беларусі вырас бюджэт пражыткавага мінімуму, звязаны з пенсіямі і сацыяльнымі выплатамі


З 1 жніўня ў Беларусі павялічваецца бюджэт пражыткавага мінімуму. Цяпер у сярэднім ён складае Br 364,4 на чалавека.

Беларусбанк, банкомат, белорусские банки, деньги, сбережения, финансы
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Людзі стаяць ў чарзе да банкамату «Беларусбанку». Менск, Беларусь. 25 ліпеня 2022 года.
Фота: Белсат

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі прыняло пастанову аб падвышэнні бюджэту пражыткавага мінімуму з 1 жніўня. На перыяд да 31 кастрычніка пражыткавы мінімум у сярэднім на душу насельніцтва будзе Br 364,4 – павышэнне склала Br 12,27. На час публікацыі гэта $ 120, але год таму, калі ў жніўні 2022-га таксама падвышалі пражыткавы мінімум, ён складаў $ 125.

БПМ для асобных катэгорыяў такі:

  • для працаздольнага насельніцтва – Br 403,94 (+ Br 14,41);
  • для пенсіянераў – Br 271,09 (+ Br 5,13);
  • для дзяцей да 3 гадоў – Br 232,41 (+ Br 8,15);
  • для дзяцей ад 3 да 6 гадоў – Br 319,5 (+ Br 10,94);
  • для дзяцей ад 6 да 18 гадоў – Br 388,35 (+ Br 10,2).

Паказнік БПМ уплывае на мінімальныя працоўныя пенсіі, сацыяльныя пенсіі і дадаткі да пенсіяў, на выплаты для догляду за людзьмі з інваліднасцю і выплаты шматдзетным сем’ям.

Апошні раз пражыткавы мінімум павышалі ў траўні 2023, і тады ён склаў Br 352,13.

Памеры дапамог на дзяцей павялічаны на 7,5 %. Памер дапамогі для догляду дзіцяці да трох гадоў цяпер складае:

  • на першае дзіця – Br 651,35;
  • на другога і наступных дзяцей – Br 744,40;
  • на дзіця-інваліда – Br 837,45.

Такія памеры дапамогі захаваюцца да 31 студзеня 2024 года.

Hавiны
ЕАБР: Павелічэнне заробкаў у Беларусі паскарае рост цэнаў
2023.07.31 10:54

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў