Беларуска Наталля Грынь, якая знікла ўвечары 29 ліпеня, сёння знайшлася ў аддзяленні львоўскай паліцы, паведаміў яе муж. Зараз стала вядома, што жанчыну адпусцілі.
«Усё, яе адпусцілі, затрымалі яе не зусім афіцыйна, таму што беларускі пашпарт і старая луганская прапіска, якую яна яшчэ да вайны рабіла, каб там знаходзіцца дольш за паўгады», – напісаў у рэдакцыю «Белсат» мужчына.
Таксама ён адзначыў, што затрымалі Наталлю на мяжы.
Нагадаем, 23-гадовая Наталля Грынь знікла ўвечары 29 ліпеня, калі ехала на мікрааўтобусе з Украіны ў Польшчу. Апошняе паведамленне мужу яна даслала, калі да мяжы заставалася ехаць каля паўгадзіны. Некалькі дзён мужчына спрабаваў высветліць месцазнаходжанне сваёй жонкі і ў выніку звярнуўся да «Белсата» з просьбай аб дапамозе ў пошуках.
Раман Шавель belsat.eu