Муж Наталлі Грынь, які праз «Белсат» звяртаўся з просьбай аб дапамозе ў яе пошуку, звязаўся з рэдакцыяй і паведаміў, што ягоная жонка знайшлася.
На дадзены момант, паведаміў мужчына, Наталля знаходзіцца ў львоўскім аддзяленні паліцыі.
Іншых падрабязнасцяў пакуль невядома, як невядома і статусу, у якім зараз знаходзіцца беларуска на тэрыторыі паліцэйскага аддзялення.
Нагадаем, 23-гадовая Наталля Грынь знікла ўвечары 29 ліпеня, калі ехала на мікрааўтобусе з Украіны ў Польшчу. Апошняе паведамленне мужу яна даслала, калі да мяжы заставалася ехаць каля паўгадзіны.
Раман Шавель belsat.eu