За ліпень 80 расейцаў падалі заяўкі на візы ва Украіну, аднак ніхто іх не атрымаў


З пачатку дзеяння візавага рэжыму з РФ дакументы на атрыманне візы ва Украіну падалі каля 80 расейскіх грамадзян. На гэты момант ніводны з іх яе не атрымаў.

Украінская мяжа. 
Фота: DPSUkraine / Facebook

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка ў эфіры тэлемарафону.

«За гэты месяц, паводле наяўнай у мяне інфармацыі, каля 80 грамадзян Расеі падалі інфармацыю для атрымання візы. Аднак ніводны з іх не атрымаў яшчэ візу, і, уласна, перасекчы мяжу без візы ніхто з іх не мог», – паведаміў Дземчанка.

Ён дадаў, што МЗС і Дзяржпагранслужба праводзяць неабходную праверку ўсіх, хто мае намер уехаць на тэрыторыю Украіны.

Украіна разарвала дыпламатычныя адносіны з Расеяй з 1 ліпеня 2022 года і ўвяла візавы рэжым. Цяпер закрытыя і ўсе наземныя пункты пропуску на межах з Расеяй і Беларуссю.

Петыцыю пра змену візавага рэжыму для грамадзянаў Расеі зарэгістравалі ва Украіне яшчэ да вайны, 11 лютага, а 2 траўня яна набрала 25 тысяч подпісаў, неабходных для разгляду прэзідэнтам. У канцы траўня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падтрымаў петыцыю.

Урад Украіны 17 чэрвеня прыняў рашэнне аб спыненні дзеяння пагаднення аб бязвізавым рэжыме, якое дзейнічала з 1997 года.

Hавiны
Беларусаў на ўездзе ў Латвію пытаюцца, ці падтрымліваюць яны вайну. Некаторых не прапусцілі, а візы анулявалі
2022.07.29 18:53

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў