Лукашэнка прызначыў намесніка сваёй адміністрацыі паслом у Расею


Аляксандр Лукашэнка прызначыў намесніка сваёй адміністрацыі Дзмітрыя Крутога надзвычайным і паўнамоцным паслом Беларусі ў Расейскай Федэрацыі, паведамляе тэлеграм-канал «Пул Первого».

Намеснікам кіраўніка адміністрацыі, замест Дзмітрыя Крутога, прызначаны Максім Ермаловіч, які да чэрвеня 2020 года займаў пасаду міністра фінансаў, а потым працаваў паслом Беларусі ў Вялікай Брытаніі. Ермаловіч быў адкліканы з Лондану ў сувязі «з шэрагам несяброўскіх крокаў з боку Брытаніі».

Лукашэнка таксама прызначыў новага міністра лясной гаспадаркі. Ім стаў Аляксандр Кулік. Папярэдні міністр Віталь Дрожжа быў звольнены ў траўні 2022 года «за ўчынак, не сумяшчальны з перабываннем на дзяржаўнай службе». Паводле крыніцаў «Белсату», Дрожжа быў затрыманы.

Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне Юрыя Раманоўскага рэктарам Полацкага дзяржуніверсітэту, Аляксандра Дараховіча – першым намеснікам міністра спорту і турызму, Таццяны Шаўцовай – кіраўніцай справамі Менаблвыканкаму, а Максіма Аляшкевіча – чальцом Менскага аблвыканкаму.

Інтэрв’ю
«У Нямеччыне буду зарабляць 2800 еўраў на старце». Беларускі хірург распавёў пра жыццё і працу ў эміграцыі
2022.07.30 08:30

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў