Беларуская дыяспара ў Кіеве ў нядзелю, 1 жніўня, сабралася, каб узгадаць забітага летась на плошчы Пераменаў менчука Рамана Бандарэнку, піша Радыё «Свабода». Менавіта ў гэты дзень, 1 жніўня – дзень народзінаў Рамана. Сёлета яму б споўнілася 32 гады.
Раман Бандарэнка 11 лістапада 2020 года ў Менску на плошчы Пераменаў быў збіты і затрыманы «людзьмі ў цывільным», якія зразалі бел-чырвона-белыя стужкі ў двары; дастаўлены ў РУУС, затым у непрытомным стане ў лякарню з ацёкам мозгу, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і гематомамі. 12 лістапада памёр, нягледзячы на праведзеную аперацыю.
Апошнія словы, якія Раман Бандарэнка перад смерцю напісаў у дваровы чат, былі такія: «Я выхожу». Гэтая фраза сталася адным з лозунгаў беларускіх пратэстаў.
ГГ, belsat.eu