У Францыі прайшло каля 250 мітынгаў, тысячы ўдзельнікі пратэставалі супраць пенсійнай палітыкі Эманюэля Макрона, паведамляе france24.com.
Тысячы людзей далучыліся да першамайскіх маршаў па Францыі, у якіх яны заклікалі павысіць заробкі і адказацца ад плана Макрона па павышэнню пенсійнага ўзросту з 62 да 65 гадоў.
Удзельнікі маршаў неслі плакаты з надпісамі «Пенсію ў 60 гадоў», «Замарозіць цэны», «Выхад на пенсію да артрыту» і «Макрон, сыходзь!»
Большасць з акцыяў былі мірнымі, але ў Парыжы пачаліся сутычкі, у выніку якіх былі затрыманы 54 чалавекі. Французская паліцыя ўжыла слезацечны газ, каб супакоіць анархістаў, якія разрабавалі рэстарацыю «McDonald’s», разграмілі некалькі агенцтваў нерухомасці, разбіўшы вокны і падпаліўшы кантэйнеры для смецця.
Паводле паліцыі, анархісты нападалі нават на пажарных, якія спрабавалі патушыць пажар.
Таксама ў нядзелю, 1 траўня, у цэнтры Ерэвану адбыўся мітынг апазыцыйных сіл Армэніі, якія патрабуюць адстаўкі прэм’ер-міністра краіны Нікола Пашыньяна.
Аднак пасля заканчэння мітынгу пратэстоўцы не разышліся, а пачалі будаваць барыкады са смеццевых бакаў і лаваў, а таксама ўстанаўліваць намёты для прадаўжэння кругласутачнай акцыі пратэсту. Паведамляецца аб сутычках з паліцыяй.
Плошча, дзе сабраліся некалькі тысяч гараджан, ачэпленая, рух аўтатранспарту спынены.
Пратэсты пачаліся ў Арменіі 25 красавіка. Апазіцыя абвінавачвае Ніколу Пашыньяна ў намеры падпісаць дамову з Азербайджанам, даўшы суверэнітэт над усёй тэрыторыяй Нагорнага Карабаху.
АД belsat.eu