Беларусы добраахвотна перадалі ўладам больш за 200 дронаў


У рамках ініцыятывы «Крылы», запушчанай арганізацыяй «Патрыёты Беларусі», грамадзяне перадалі ўладам каля 210 дронаў. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу СТВ расказала прадстаўніца арганізацыі Ірына Сінькевіч, зазначыў тэлеграм-канал «DW Беларусь».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: sn-gazeta.ru

Як паведамляецца, ініцыятыва «Крылы» стартавала ў верасні 2023 года дзякуючы арганізацыі «Патрыёты Беларусі». Усе сабраныя дроны былі перададзеныя Міністэрству абароны, у вайсковыя падраздзяленні, у тым ліку для выканання «выведных функцыяў».

Нагадаем, што забарона на захоўванне і выкарыстанне беспілотных лятальных апаратаў пачала дзеяць з 28 сакавіка 2024 года. Адпаведны ўказ быў прыняты ўвосень 2023 года.

Цяпер завоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб цывільных беспілотнікаў дазволеныя толькі арганізацыям і ІП у мэтах іх прадпрымальніцкай і прафесійнай дзейнасці з захаваннем патрабаванняў, вызначаных указам.

Усім уладальнікам беспілотнікаў неабходна было іх прадаць або перадаць бязвыплатна ў Белаэранавігацыю, Беларускі Чырвоны Крыж або ініцыятыву «Крылы».

На думку прадстаўніка «BELPOL» Уладзіміра Жыгара, дроны ў ні ў якім разе не варта аддаваць у рукі «бандытаў у пагонах». Бо ў выніку іх будуць выкарыстоўваць для таго, каб загнаць народ Беларусі ў «канцэнтрацыйныя лагеры». Паводле Жыгара, беспілотнікі трэба схаваць так, каб да іх «не дабраліся рукі карнікаў», чакаючы моманту, калі «яны спатрэбяцца». А калі такой магчымасці няма, то дроны папросту лепей зламаць.

Hавiны
Цяпер беларусам нельга нават захоўваць у сябе дроны. «BELPOL» раіў іх схаваць ці зламаць
2024.03.28 08:10

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў