Полк Каліноўскага ўзяў у палон некалькі расейскіх вайскоўцаў, паказаў відэа


Байцы палкавога падраздзялення беспілотнай авіяцыі імя Мікіты Крыўцова ў час штурмавой аперацыі ўзяла палонных, расказвае полк імя Кастуся Каліноўскага – падраздзяленне беларусаў, якія ваююць на баку Украіны.

Асцярожна, на відэа лаяцца матам!

Калі і каго ўзялі ў палон, полк Каліноўскага не паведамляе. Але на відэа паказвае, як чалавек з пакетам на галаве тэлефануе дзяўчыне (кантакт падпісаны «Лапа») і спачатку кажа, што з ім усё ў парадку і ён у лесе, а баец з тэлефонам у руках расказвае, што мужчына ў палоне. Суразмоўцаў просяць пайсці ў ваенкамат і ўключыць палоннага ў спісы на абмен, а таксама перадаць ваенкамату, што той у палоне ў беларусаў. Палонны ж кажа, што яго параніла куляй у плячо, але яму дапамаглі.

Месяц таму падраздзяленне БПЛА імя Крыўцова таксама паведамляла аб узяцці палонных. Як тады, так і цяпер ваяры пішуць:

«Мы чарговы раз папоўнілі абменны фонд Украіны і спадзяемся, што гэта паскорыць вяртанне з палону нашых ваяроў».

У час вайны ва Украіне ў палон трапілі некалькі беларусаў. 11 ліпеня 2022 года стала вядома, што палонныя байцы палка Каліноўскага Ян Дзюрбейка (пазыўны Тромблі) і Сяргей Дзёгцеў (пазыўны Клешч) уключаныя ў спіс на абмен.

Каментар
У непрызнанай ЛДНР пагражаюць смерцю беларусам. Ці магчымы абмен палонных каліноўцаў?
2022.07.13 14:25

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў